Аляксандр Іванавіч Сарычаў нарадзіўся 20 снежня 1919 года на станцыі Ржакса ў Тамбоўскай губерні. З кастрычніка 1939 года прызваны на ваенную службу Тамбоўскім гарадскім ваенным камісарыятам.
У 1942 - 1946 гадах - камандзір аддзялення 126-га гвардзейскага гарматнага артылерыйскага палка 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Старшына батарэі мінамётаў. Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945», «За бездакорную службу» 1-й і 2 й ступені.
З 1964 да 1976 г. Аляксандр Сарычаў працаваў заўхозам, начальнікам аддзела забеспячэння нашай ВНУ.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.