Урачыстае мерапрыемства прафесійна-арыентаванай накіраванасці, прысвечанае 105-й гадавіне ўтварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сабрала ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі каля 300 юнакоў і дзяўчат.
Падобную прафарыентацыю ваенныя камісарыяты правялі ўжо ў 10 установах адукацыі вобласці, плануецца ахапіць усе школы рэгіёна. Мерапрыемства, арганізаванае ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі, атрымалася сапраўды цікавым і насычаным. Дзеці ажыўлена размаўлялі з удзельнікамі прафарыентацыйнай выставы, задавалі пытанні. Пляцоўка ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не стала выключэннем і карысталася вялікай папулярнасцю.
На лакацыі купалаўцаў навучэнцы азнаёміліся з парадкам паступлення на ваенны факультэт і змаглі паразмаўляць з курсантамі і кіраўніцтвам факультэта. Зносіны прайшлі ў нязмушанай абстаноўцы, курсанты з задавальненнем расказалі аб сваёй вучобе, аб жыцці на факультэце. А расказаць ёсць, пра што!
Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы валодае выдатнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць якасна рыхтаваць курсантаў. На факультэце праходзіць мноства цікавых мерапрыемстваў, так што хлопцы не толькі старанна вучацца, але і цікава бавяць вольны час. Таксама ў школьнікаў была магчымасць паспрабаваць свае сілы на навучальным трэнажоры «Скат» і азнаёміцца з узорамі ваеннай формы адзення.
Са зваротам да моладзі выступіў начальнік вайсковага факультэта палкоўнік Аляксандр Юнец. Ён адзначыў важнасць і прэстыжнасць вайсковай прафесіі.
У цэлым на факультэце прафарынтацыйная работа арганізавана на высокім узроўні. Яе план зацвярджаецца штогод 1 верасня. На факультэце праходзяць дні адчыненых дзвярэй, куды запрашаюць школьнікаў і іх бацькоў. Акрамя таго, супрацоўнікі і курсанты рэгулярна выязджаюць у школы, кадэцкія вучылішчы і воінскія часці не толькі Гродзенскай вобласці, таму ў Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць з усіх рэгіёнаў нашай краіны.