Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.02.2023 нумар 44 "Аб пераліках найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей". Сюды адносіцца пералік найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь без уступных іспытаў, у тым ліку паступаючыя ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, а таксама па-за конкурсам на завочную форму атрымання адукацыі, асобныя катэгорыі абітурыентаў.
У пункце правядзення цэнтралізаванага экзамена Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1405 выпускнікоў устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна будуць здаваць цэнтралізаваныя іспыты па рускай ці беларускай мове і яшчэ аднаму вучэбнаму прадмету па выбары за курс агульнай сярэдняй адукацыі.
Вясновая школа медыяпісьменнасці "МедыяГід" працавала з 29 сакавіка па 31 сакавіка. Майстар-класы былі арганізаваны для навучэнцаў ДУА «Гімназіі № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна». Выкладчыкі кафедры журналістыкі і студэнты навучылі школьнікаў асновам фатаграфіі.
У Беларусі зацвердзілі графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе. Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 4 ліпеня. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы традыцыйна стане пунктам правядзення ЦТ.
Купалаўскі ўніверсітэт запрашае абітурыентаў і іх бацькоў далучыцца 18 сакавіка да маштабнага прафарыентацыйнага свята, якое пройдзе ў навучальным корпусе па адрасе: Гродна, вуліца Леніна, 32. Пачатак рэгістрацыі ў 10.30.
Свае адукацыйныя магчымасці прэзентуюць усе факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кожны падрыхтаваў эксклюзіўную праграму для гасцей Дня абітурыента. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць пагутарыць з кіраўніцтвам факультэтаў, выкладчыкамі і студэнтамі і задаць любыя пытанні!
Свята пачнецца канцэртнай праграмай, дзе перад гасцямі мерапрыемствы выступяць таленавітыя купалаўцы, якія займаюцца ў розных творчых секцыях нашага ўніверсітэта. А пасля ўсіх запросяць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
ШТО? Дзень абітурыента Купалаўскага ўніверсітэта.
ДЗЕ? Горад Гродна, вуліца Леніна,32.
КАЛІ? 18 сакавіка, пачатак рэгістрацыі а 10.30.
Каля пяцісот школьнікаў з усёй вобласці прыехалі на ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, каб пазнаёміцца з жыццём курсантаў, пагутарыць з выкладчыкамі і задаць пытанні кіраўніцтву факультэта.
Ваенны факультэт расчыніць свае дзверы перад патэнцыйнымі абітурыентамі ў наступную суботу, 18 лютага. У школьнікаў і іх бацькоў будзе ўнікальная магчымасць убачыць будні курсантаў знутры, пагутарыць з кіраўніцтвам факультэта.
Школа дакладных навук прадаўжае работу па развіцці здольнасцей да матэматыкі ва ўсіх ахвочых вучняў 4-8 класаў. Другі этап прайшоў з 26 па 29 студзеня 2023 г. на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 1773 школьнікі з усёй Беларусі.
Кафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел выпускнікоў 11 класаў у рабоце Школы юнага філолага па нямецкай мове ў дыстанцыйным фармаце. "Школа юнага філолага" пачынае сваю працу з 4 лютага 2023 года і ўключае 9 заняткаў. Час правядзення: 10.00-12.00.
Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы правёў шэраг прафарыентацыйных сустрэч з навучэнцамі старэйшых класаў Лідскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў, а таксама Ваўкавыскага каледжа.
Урачыстае мерапрыемства прафесійна-арыентаванай накіраванасці, прысвечанае 105-й гадавіне ўтварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сабрала ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі каля 300 юнакоў і дзяўчат.
16 студзеня ў сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева горада Гродна пачаўся Тыдзень гісторыі, геаграфіі і мастацва, у якім актыўны ўдзел прымае філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістрычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы.
Слухачы курсаў па матэматыцы і алімпіяднай матэматыцы навучальнага цэнтра "Школа дакладных навук" факультэта матэматыкі і інфарматыкі заваявалі на абласной алімпіядзе 11 дыпломаў па матэматыцы і 2 - па фізіцы.
Навучэнцы 6-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна на працягу двух дзён наведвалі заняткі Зімовай школы медыяграматнасці "МедыяГід" у ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе вывучалі сучасную медыяпрастору і прынцыпы бяспечнай работы ў сацыяльных сетках. Арганізатарам школы выступіла кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 студзеня 2023 года адбудуцца фінальныя мерапрыемствы другога сезона медыяадукацыйнай маладзёжнай анлайн-гульні sm.Art.Well, прысвечанай развіццю прафесійных кампетэнцый у сферы медыякамунікацый. У фінале праекта 8 каманд навучэнцаў 10–11 класаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія паказалі найлепшыя вынікі ў анлайн-гульні, будуць спаборнічаць за званне пераможцы.