У Беларусі зацвердзілі графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2023 годзе. Цэнтралізаванае тэсціраванне будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 4 ліпеня. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы традыцыйна стане пунктам правядзення ЦТ.
Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Зарэгістравацца для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання неабходна з 10 мая па 1 чэрвеня (час працы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 мая, 27 мая, 1 ліпеня) дні - з 9.00 да 18.00). Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 1 ліпеня па 6 ліпеня.
Графік ЦТ
Беларуская мова - 14 чэрвеня.
Руская мова - 16 чэрвеня.
Грамадазнаўства - 18 чэрвеня.
Матэматыка - 20 чэрвеня.
Біялогія - 22 чэрвеня.
Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 24 чэрвеня.
Хімія - 26 чэрвеня.
Фізіка - 28 чэрвеня.
Гісторыя Беларусі - 30 чэрвеня.
Геаграфія - 2 ліпеня.
Сусветная гісторыя (найноўшы час) – 4 ліпеня.
Таксама назначаны рэзервовыя дні для правядзення ЦТ. 11 ліпеня можна будзе прайсці тэсты па ўсіх прадметах. 13 ліпеня - другая дата для здачы іспыту па рускай і беларускай мовах. 15 ліпеня - па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс навучальных прадметаў для правядзення ЦТ.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 14 ліпеня тым, хто праходзіў іспыты ў асноўныя даты. З 20 ліпеня - у рэзервовыя дні.
Таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для праходжання іспытаў. У яго ўвайшла 41 установа адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы. Купалаўскі ўніверсітэт не стаў выключэннем.
База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк дадзеных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання".
Абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных метадам выпадковага выбару.