Вясновая школа медыяпісьменнасці "МедыяГід" працавала з 29 сакавіка па 31 сакавіка. Майстар-класы былі арганізаваны для навучэнцаў ДУА «Гімназіі № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна». Выкладчыкі кафедры журналістыкі і студэнты навучылі школьнікаў асновам фатаграфіі.
Старшы выкладчык кафедры журналістыкі Кацярына Касцюшка навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак у рамках майстар-класа правільна выкарыстоўваць фатаграфіі і ілюстрацыі ў газетах і часопісах. Лабарант Студэнцкага медыяцэнтра Купалаўскага ўніверсітэта Дзіяна Сцяпанава расказала пра рэпартаж як жанр фотажурналістыкі і пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з тэхнічнымі настройкамі фотакамеры. Студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” Анастасія Воўк падзялілася ведамі ў галіне партрэтнай фатаграфіі.
Праект «МедыяГід» накіраваны на тое, каб пазнаёміць моладзь з асновамі медыяпісьменнасці і раскрыць патэнцыял школьнікаў для далейшага атрымання вышэйшай адукацыі ў сферы медыя.