У пункце правядзення цэнтралізаванага экзамена Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1405 выпускнікоў устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна будуць здаваць цэнтралізаваныя іспыты па рускай ці беларускай мове і яшчэ аднаму вучэбнаму прадмету па выбары за курс агульнай сярэдняй адукацыі.
У тэрмін з 1 па 20 красавіка спецыялісты Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі сумесна з камісіямі, створанымі ў школах і гімназіях, будуць на падставе заяў навучэнцаў фарміраваць базу ўдзельнікаў экзамену.
Аформленыя пропускі для праходжання экзамену, а пазней і сертыфікаты, навучэнцы атрымаюць у сваіх установах адукацыі. Вынікі будуць залічаны як вынік выпускнога экзамену за курс агульнай сярэдняй адукацыі, так і пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Калі для паступлення ва ўніверсітэт спатрэбіцца вынік яшчэ аднаго экзамену, то яго можна здаць у форме цэнтралізаванага тэсціравання.
Аформленыя пропускі з пячаткай пункта ЦЭ педагогі выдадуць вучням у школах і гімназіях. Канчаткова вызначыцца з прадметамі, якія будуць здаваць, удзельнікі мусяць да 20 красавіка. Уносіць змены пазней ужо нельга. Па факце рэгістрацыі ў РІКВ будуць сфарміраваны камплекты экзаменацыйных матэрыялаў па ўсіх прадметах, якія напярэдадні ЦЭ фельд'егерскай сувяззю даставяць у пункты правядзення. Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць 14 і 21 мая.