У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць VII Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "МЕДЫЯСФЕРА-2025". Пасля цырымоніі адкрыцця 17 красавіка адбылося знаёмства з працамі фіналістаў, пададзенымі ў 5 намінацыях: "Друкаваныя СМІ", "Электроннае СМІ (ТБ)", "Фотапраект", "Інтэрнэт-праект" і "Камунікацыйны праект". На працягу дзвюх гадзін члены журы размаўлялі з аўтарамі, абмяркоўвалі праектныя рашэнні, абменьваліся меркаваннямі на пляцоўках фестывалю.