На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 29 красавіка 2016 года пройдзе абласная міжуніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «1941 год: трагедыя, гераізм, памяць».
Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць рэктар купалаўскай ВНУ Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і прадстаўнікі мясцовых органаў улады: намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Тустаў, старшыня Гродзенскай облатсной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Браніславаўна Сцепаненка, першы сакратар Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» Эліна Ігараўна Брага. Таксама да студэнтаў звернуцца ваенныя і навукоўцы горада.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках чатырох секцый:
1. «Генэзіс сусветнай трагедыі»;
2. «Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Гераічная бітва савецкіх войскаў пад Масквой. Зараджэнне партыйнага камсамольска-маладзёжнага і партызанскага руху»;
3. «Гісторыя ў асобах. Героі і гераіні Гродзеншчыны»;
4. «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі».
Навуковая сустрэча накіравана на фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці моладзі Гродзенскага рэгіёну.