20 верасня студэнты 1 курса факультэта псіхалогіі сталі ўдзельнікамі мерапрыемства на тэму «Праблема барацьбы з карупцыяй».
Стаць часткай разнастайных творчых, валанцёрскіх, навукова-пазнавальных і іншых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта – лёгка. Аб'яднанні па інтарэсах ГрДУ імя Янкі Купалы дапамогуць выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага студэнта!
Напярэдадні Дня жанчын у ГУСА "Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" адміністрацыя і навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі выязное мерапрыемства сумесна з першаснай арганізацыяй РГА "Белая Русь". Артысты падрыхтавалі яскравую і разнастайную праграму. Усе выступленні былі арганізаваны з любоўю і клопатам.
Канферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
Уручэнне прэмій адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Там ушаноўвалі школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначыліся ў спартыўнай, творчай і навуковай дзейнасці. Сярод уладальнікаў прэміі былі і купалаўцы.
Купалаўцы прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня маці.
Па выніках першага дня працы прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы пададзена 69 заяў для паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
Замежныя калегі прыбылі ў Купалаўскі ўніверсітэт з мэтай больш падрабязнага знаёмства і наладжвання партнёрскіх адносін па самых розных кірунках.
Волонтерский центр ГрГУ имени Янки Купалы приглашает принять участие в благотворительной акции «Рождественская сказка для детей Донбасса». Гуманитарную помощь можно приносить в кабинет 224 главного корпуса (ул. Ожешко, 22) до 12 января. Вся собранная помощь будет передана благотворительному фонду имени Алексея Талая и отправлена детям Донбасса.
30 чэрвеня, у другі дзень працы IV Форуму Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі, адбылося пленарнае пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта Расійскага Саюза рэктараў, акадэміка, рэктара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава Віктара Садоўнічага.
Сёння, 7 ліпеня, уся краіна і мы, купалаўцы, святкуем Дзень нараджэння вялікага беларускага паэта Янкі Купалы, імя якога носіць наш універсітэт.
Абітурыентамі Гродзенскай вобласці ў чатырох пунктах цэнтралізаванага тэсціравання выканана 17 238 тэстаў з 17 887 зарэгістраваных, што складае 96,4 працэнта ад усіх зарэгістраваных на ЦТ тэстаў.
7 ліпеня спаўняецца роўна 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Янкі Купалы, імя якога носіць наш універсітэт. Да гэтага свята было прымеркавана шэраг універсітэтскіх мерапрыемстваў на працягу года, а сёння адбудзецца акцыя “Чытаем Купалу разам”, будзе працаваць адкрытая інтэрактыўная пляцоўка “Янку Купалу прысвячаецца”.
Спаборніцтвы праходзілі ў рамках Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту сярод студэнтаў. Супернікамі каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі спартсмены з 15 вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Акцёры тэатра прадставілі ўвазе атэстацыйнай камісіі дзве пастаноўкі «Хай будзе баль» і «Сям'я», якія апавядаюць пра актуальныя праблемы чалавецтва.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, у Гродне прадстаўнікі органаў улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўсклалі кветкі і вянкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера.
XIII Адкрыты камандны чэмпіянат па праграмаванні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе 29 красавіка 2017 года пры ўдзеле «Moscow ACM ICPC Workshops».
Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія каманды і каманды навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў. Супернікамі стануць каманды з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія), Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта «МИСиС» (Расія), а таксама Вільнюскага ўніверсітэта (Літва).
Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў фармаце штогадовай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ACM. Кожнай камандзе будзе выдзелены адзін кампутар. У працягу 5 гадзін дзеці павінны вырашыць максімальную колькасць прапанаваных задач: напісаць праграму, пасля чаго адправіць яе на сервер тэстуючай сістэмы, дзе яна павінна прайсці праверку на фіксаваным наборы тэстаў. Рашэнне лічыцца карэктным пры ўмове, калі праграма паспяхова прайшла ўсе тэсты. Варта адзначыць, што тэксты заданняў выдаюцца ўдзельнікам на англійскай мове.
Асноўны тур спаборніцтваў адбудзецца 29 красавіка 2017 года ў 10.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22.
Для рэгістрацыі камандам навучэнцаў (ад аднаго да трох удзельнікаў) неабходна да 16.00 25 красавіка 2017 года адправіць заяўку.
З умовамі задач X Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца у дадатку 1.
З вынікамі X Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца у дадатку 2.
З умовамі задач XI Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца у дадатку 3.
З вынікамі XI Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца у дадатку 4.
Са зводнай табліцай вынікаў рашэння кантэст Гродна - 2015 на розных зборах можна азнаёміцца у дадатку 5.
З умовамі задач XII Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе можна азнаёміцца у дадатку 6.
З вынікамі XII Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе можна азнаёміцца у дадатку 7.
13th Yanka Kupala State University of Grodno open team programming contest will be held on 29th April, 2017, with «Moscow ACM ICPC Workshops». Eligible participants: teams of university students and students of schools, gymnasiums and lyceums. Guest contestants are teams of Belarusian State University, Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics, Moscow Institute of Physics and Technology (Russia), National Research and Technological Univeristy “MISiS” (Russia) and University of Vilnius.
The competition will be held in the form of ACM annual international student programming Olympiad. Each team will work on 1 computer. The participants will be to solve as much of proposed problems within 5 hours: write a program and send it to the testing system server, where it will be tested by fixed set of tests. The solution shall be considered correct, if the program passes all tests. It is worth mentioning, that all tasks are in English.
Main stage to be held on 29th April, 2017, 10.00, address: Grodno, 22, Ozheshko str.
Team (1-3 members) registration deadline 16.00 25th April, 2017 apply here.
Tasks of 2014 YKSUG Open - Annex 1.
2014 YKSUG Open Results - Annex 2.
Tasks of 2015 YKSUG Open - Annex 3.
2015 YKSUG Open Results - Annex 4.
Summary table of Grodno-2015 contest - Annex 5.
Tasks of 2016 YKSUG Open - Annex 6.
2016 YKSUG Open Results - Annex 7.
Акцыя «Чытаем Купалу разам» была прысвечана 135-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Янкі Купалы, у гонар якога названа нашая alma mater, і стала працягам традыцыйных акцый «Чытаем разам» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 верасня адбылося канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Свята сабрала лепшых педагогаў Гродзеншчыны.
Маладзёжнае свята пройдзе 16 ліпеня. Удзельнікамі форуму стануць больш за 100 прадстаўнікоў маладзёжных субкультур, творчых аб'яднанняў, танцавальных калектываў, актыў ГА «БРСМ» з усіх абласцей краіны і Мінска, партнёры, запрошаныя замежныя госці. Сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20-21 мая 2016 года праводзіць Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
- архітэктура будынкаў і збудаванняў;
- новыя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, сучасныя метады разліку;
- тэхналогія вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый;
- сучасныя тэхналогіі і арганізацыя будаўніцтва;
- энергазберажэнне ў будаўнічай галіны;
- фізіка-матэматычныя метады ў будаўніцтве.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 мая 2016 года выслаць на электронную пошту conf.isf.2016@gmail.com:
1) запоўненую заяўку;
2) матэрыялы артыкула для зборніка, аформленыя ў адпаведнасці з прыкладаемымi патрабаваннямі;
3) адсканіраваную (сфатаграфаваную) квітанцыю.
З умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 230023 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22 (інжынерна-будаўнічы факультэт)
Тэл.: 8 (0152) 41-00-18
E-mail: conf.isf.2016@gmail.com
Web: http://fbt.grsu.by
На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 29 красавіка 2016 года пройдзе абласная міжуніверсітэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «1941 год: трагедыя, гераізм, памяць».
Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць рэктар купалаўскай ВНУ Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і прадстаўнікі мясцовых органаў улады: намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Тустаў, старшыня Гродзенскай облатсной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ірына Браніславаўна Сцепаненка, першы сакратар Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» Эліна Ігараўна Брага. Таксама да студэнтаў звернуцца ваенныя і навукоўцы горада.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў рамках чатырох секцый:
1. «Генэзіс сусветнай трагедыі»;
2. «Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Гераічная бітва савецкіх войскаў пад Масквой. Зараджэнне партыйнага камсамольска-маладзёжнага і партызанскага руху»;
3. «Гісторыя ў асобах. Героі і гераіні Гродзеншчыны»;
4. «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі».
Навуковая сустрэча накіравана на фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці моладзі Гродзенскага рэгіёну.
Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 2016 года зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый на прысуджэнне вучоных ступеняў кандыдата навук.
У перыяд з 23 студзеня па 1 лютага 2016 года ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў г. Гродна адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па прадметах ЦТ.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць у перыяд з 5 па 20 студзеня 2016 года.
Графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання:
Раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці | 23 студзеня (субота) | матэматыка, гісторыя Беларусі |
24 студзеня (нядзеля) | беларуская мова, руская мова |
30 студзеня (субота) | фізіка, грамадазнаўства, біялогія |
31 студзеня (нядзеля) | хімія, замежныя мовы, геаграфія, сусветная гісторыя |
г. Гродна г. Ліда | 23 студзеня (субота) | матэматыка, гісторыя Беларусі |
24 студзеня (нядзеля) | беларуская мова, руская мова |
30 студзеня (субота) | фізіка, грамадазнаўства, біялогія |
31 студзеня (нядзеля) | хімія, замежныя мовы, геаграфія, сусветная гісторыя |
25 студзеня (панядзелак) 1 лютага (панядзелак) | рэзервныя дні – усе прадметы |
Для рэгістрацыі ў г. Гродна і раённых цэнтрах вобласці неабходныя:
- дакумент, які сведчыць асобу ўдзельніка тэставання (пашпарт, від на жыхарства і г.д.);
- квітанцыя аб аплаце ў памеры 61 000 руб. за адзін прадмет у любым аддзяленні АСБ «Беларусбанк» на адрас УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў», р/с 3632934510021 у філіяле №529 «Белсувязь» ААБ «Беларусбанк», г. Мінск, код 720 (толькі з дапамогай сістэмы АРІП).
Для онлайн-рэгістрацыі неабходна:
1) вырабіць аплату;
2) увайсці ў раздзел «Рэгістрацыя online» на сайце;
3) запоўніць анкету ўдзельніка рэпетыцыйнага тэсціравання;
4) пераканацца ў паспяховай рэгістрацыі;
5) раздрукаваць пропуск, атрыманы на адрас электроннай пошты;
6)прыйсці ў дзень правядзення тэсціравання па адрасе, паказанаму пры рэгістрацыі, з дакументам, які сведчыць асобу, квітанцыяй, якая пацвярджае факт аплаты, раздрукаваным пропускам і чорнай гелевай ручкай.
У Гроддзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 18 снежня 2015 года продзе круглы стол «Выпускнікі: па шляху да поспеху» са студэнтамі-ўдзеотнікамі праграмы прыцягнення абітурыентаў «15 факультэтаў – 15 грантаў».
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209. Пачатак у 12.00.
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015» прайшоў 9 снежня 2015 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «БРСМ», Рэспубліканскі студэнцкі савет ПА «БРСМ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
За званне лепшага студэнта Беларусі змагаліся дзевяць удзельнікаў-пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага праекта, сярод якіх чацвёра – прадстаўнікі Брэсцкай, Віцебскай. Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а пяцёра – горада Мінск.
Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставіла студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.
Хварэла за нашу канкурсантку каманда падтрымкі, у састаў якой увайшлі: дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Осіпаўна Чарнілоўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, культарганізатар аддзела культурна-масавай і дзейнасці вольнага часу УВРзМ Дарыя Дзідарава, метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня пярвічнай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Іваноў, бацькі Анастасіі і студэнты-купалаўцы.
Фіналістам неабходна было расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітная картка», прадэманстраваць выканаўніцкі талент і здольнасці да творчага экспромту ў конкурсе «Маладая Беларусь», показаць высокую эрудыцыю і ўменне весці палеміку ў конкурсе аратарскага майстэрства і прадставіць арыгінальны камандны праект.
Па выніках усіх этапаў конкурсу «Студэнт года-2015» студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла прызавое трэцяе месца. Другім стаў студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Карабіцкі. Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Таксама дзяўчына атрымала галоўны прыз у намінацыі «Студэнт года ONLINE»: яе ролік-відэапрэзентацыя быў прызнаны лепшым па выніках інтэрнет-галасавання.
Фінал конкурсу «Студэнт года-2015» даў старт I Рэспубліканскаму студэнцкаму форуму «Берись! Реализуй! Созидай! Мечтай!», які прадстаўляе ўнікальную пляцоўку для зносін сакратараў ячэек ПА «БРСМ», груп, факультэтаў, а таксама кіраўнікоў асобных напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўніверсітэтах. У рамках форума актывісты адзначаць плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія праводзяцца Саюзам на ўніверсітэцкім і рэспубліканскім узроўнях, унясуць прапановы па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці аб'яднання. У праграме сустрэчы – тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, трэнінгі на камандааб'яднанне і згуртаванне калектыву, майстар-клас па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацыі новых студэнцкіх праектаў ПА «БРСМ». Масштабная моладзевая сустрэча завершыцца ў Мінску 12 снежня.
Даведка
Анастасія Аўсейчык, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, – пераможца універсітэцкага і абласнога этапаў конкурсу «Студэнт года-2015». Дзяўчына з'яўляецца членам Арт-групы «Фармат» кафедры выяўленчага мастацтва і навуковага гуртка факультэта, мае дыпломы ўдзельніка міжнародных канферэнцый і шматлікія падзякі за ўдзел у творчых студэнцкіх праектах («Аlma-mater-2014», «Міс і містар універсітэт-2015», рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў», грамадска-патрыятычны марафон «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь»). Анастасія – ініцыятыўны валанцёр руху «Добрае Сэрца», актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных і творчых праектах і акцыях.
- Перед началом республиканского конкурса «Студент года-2015» состоялась презентация университетов
- Финалисты республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик заняла третье место в финале республиканского конкурса «Студент года-2015»
- Победители республиканского конкурса «Студент года-2015». На фото (слева направо): студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик, студентка БГУИР Мария Марчук и студент Белорусско-Российского университета Михаил Коробицкий
- Дипломы участникам и призера республиканского конкурса «Студент года-2015», которые завоевала студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы представила компетентному жюри купаловский вуз
- Эксперты республиканского конкурса «Студент года-2015» оценивают презентацию ГрГУ имени Янки Купалы
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на конкурсе «Визитная карточка»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Студентка ГрГУ имени Янки Купалы Анастасия Овсейчик выступает на творческом конкурсе «Молодая Беларусь»
- Команда поддержки студентки ГрГУ имени Янки Купалы Анастасии Овсейчик на республиканском конкурсе «Студент года-2015»
У Дзень ведаў, 1 верасня 2015 года, у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнутранага падворка - «Плошчы ўніверсітэцкага сцяга».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 верасня 2015 года адбылася сустрэча адміністрацыі ВНУ з магістрантамі-першакурснікамі. У гэтым годзе на II ступені вышэйшай адукацыі будуць навучацца 177 студэнтаў.
Гастрольнае турнэ сімфанічнага аркестра «Моладзь Акадэміі музыкі - моладзі Беларусі» прайшло ў абласных цэнтрах рэспублікі з 22 па 26 верасня. 22 верасня маладыя музыканты выступілі на віцебскай сцэне, 23 верасня - у Магілёве, у Гомелі артыстаў чакалі 24 верасня, а 25 чысла яны выступілі ў Брэсце. Сустрэча ў Гродне з купалаўцамі ў канцэртнай зале корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32 адбылася ўчора, 26 верасня.
Вадзім Анатольевіч 2 Кастрычніка правёў прамую тэлефонную лінію, сустрэўся з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, адказаў на іх пытанні і прадставіў даклад «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь».