Маладзёжнае свята пройдзе 16 ліпеня. Удзельнікамі форуму стануць больш за 100 прадстаўнікоў маладзёжных субкультур, творчых аб'яднанняў, танцавальных калектываў, актыў ГА «БРСМ» з усіх абласцей краіны і Мінска, партнёры, запрошаныя замежныя госці. Сярод іх прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Так, студэнткі юрыдычнага факультэта ў складзе танцавальнага калектыву «Адэпт» на галоўнай сцэне г. Віцебска прадставяць сваю трохгадзінную танцавальную праграму. А зборная каманда КВЗ нашага ўніверсітэта «Без паняцця» падыме настрой гледачам у рамках моладзевай эстафеты «Калейдаскоп гумару».
У цэлым свята прадугледжвае правядзенне шэрагу культруных і забаўляльных мерапрыемстваў: старт Дням моладзі дасць арт-парад «Беларусь у Сэрццы Маім», падчас якога моладзевыя дэлегацыі пройдуць маляўнічай калонай па цэнтральных вуліцах Віцебска. Працягнецца ўсё патрыятычнай акцыяй «Мы памятаем і ганарымся!», ускладаннем кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Таксама ў горадзе разгорнуцца шматлікія моладзевыя пляцоўкі, а завершыцца ўсё фестывалем бардаў «Песні мірных гадоў».