Спартакіяда «Разам, дружна, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця!» пройдзе з 16 па 24 студзеня.
Спартсмены будуць спаборнічаць у гульні ў бадмінтон, баскетбол, валейбол, дартс, міні-футбол, настольны тэніс, шахматы і шашкі. Спаборніцтвы спартакіяды накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, далучэнне работнікаў універсітэта да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, прапаганду фізічнай культуры і спорту і актывізацыю масавага спартыўнага руху.
З раскладам спаборніцтваў спартакіяды можна азнаёміцца тут.