160 арганізацый з усёй краіны прадставілі больш за 600 экспанатаў, якія расказваюць аб высокатэхналагічных рашэннях у сферы энергетыкі, экалогіі, фармацыі, медыцыны, АПК, IT-тэхналогій, робататэхнікі, абараназдольнасці. Купалаўскі ўніверсітэт таксама прадстаўляе свае дасягненні ў галіне навукі і тэхналогій.