Ужо чацвёрты раз кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму збірае маладых даследчыкаў, сферай інтарэсаў якіх з'яўляюцца медыя: мова і стыль, жанры і фарматы, спосабы ўпакоўкі і дыстрыбуцыі медыятэкстаў, спецыфіка адлюстравання падзей у медыя, а таксама асаблівасці медыятызацыі розных культурных практык.