Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы нярэдка выступаюць экспертамі ў розных галінах на старонках перыядычных выданняў і на экранах тэлеканалаў. Дзякуючы сваёй шматпрофільнасці Купалаўскі ўніверсітэт сабраў у сваіх сценах спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў мастацтве, матэматыцы, фізіцы, камунікацыі, экалогіі і многіх іншых галінах. Сёння прапануем вам азнаёміцца з інтэрв'ю загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзіма Хартоўскага.