Чатырнаццаты Гродзенскі ІнвестУікенд пройдзе 24 лістапада на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пераможцы будуць названы ў 3 намінацыях: «Лепшая ідэя для развіцця турызму», «Лепшая бізнэс-ідэя», «Лепшая каманда / аўтар». У кожнай намінацыі будуць прысуджаны дыпломы трох ступеняў і каштоўныя прызы ад партнёраў мерапрыемства.
З майстар-класамі для ўдзельнікаў мерапрыемства выступяць вопытныя прадпрымальнікі. Сузаснавальнік агенцтва SalesPark, спецыяліст па інтэрнэт-рэкламе і прасоўванні, сертыфікаваны трэнер Google Аляксей Ярашэнка раскажа пра рэкламу ў інтэрнэце. Сяргей Вялічка - заснавальнік Першай маркетынгавай кухні «Эйво», прадпрымальнік, маркетолаг, PM-менеджэр - паразважае на тэму «Адкрыць яБізнэс». Акрамя таго, перад удзельнікамі конкурсу выступяць эксперт ў маўленчым іміджы, эканоміцы ўражанняў і выступах, прафесійны акцёр тэатра і кіно, тэле- і радыёвядучы, заснавальнік лабараторыі ключавых навыкаў «Skill lab» Андрэй Бібікаў і Аляксей Купрэеў - серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN, CPA-каманды па лідагенерацыі TABOR.
Партнёрамі ІнвестУікенда з'яўляюцца Гродзенскае абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, грамадскае аб'яднанне «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ), АК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ААТ «Банк Масква-Мінск», ААТ «АСБ-Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» , ЗАТ «Альфа-Банк», ААТ «БПС-Сбербанк», бізнес-школа ІПМ, цэнтр прадпрымальніцтва па аказанні бухгалтарскіх паслуг «АйТіНімакс», ТДА «Кансалт».
Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на e-mail: fin-fond@yandex.ru
У заяўцы ўказаць:
- Прозвішча, імя аўтара ідэі (калі гэта каманда аўтараў, то прозвішча, імя кожнага ўдзельніка, а таксама імя і прозвішча кіраўніка каманды).
- Назва праекта, які Вы будзеце прадстаўляць.
- Месца працы, вучобы.
- Вашы кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail).
Мерапрыемства адбудзецца 24 лістапада на факультэце эканомікі і кіравання па адрасе: Гаспадарчая, 23, ауд. 101.
Пачатак рэгістрацыі ў 9.00, прэзентацыя праектаў пачнецца ў 10.00.
З праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца ў дадатку.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 74 22 27, МТС +375295856591