Купалаўскі ўніверсітэт прымае ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах для медыкаў.
24 красавіка ўніверсітэт перадаў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі сертыфікат на суму 3 000 рублёў і ліст падзякі, у якім выказаў медыкам падзяку за адказную і нялёгкую працу.
Варта адзначыць, што Купалаўскі ўніверсітэт ужо не ў першы раз дапамагае медыцынскім работнікам. Так, актыўную пазіцыю займае Тэхнапарк, дзе штодня выпускаюць універсальныя ахоўныя экраны, выкарыстоўваючы тэхналогіі лазернай рэзкі і 3D-друку, а таксама вырабляюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў. Ужо рэалізавана больш за 700 ахоўных экранаў, заключана дагавораў на выраб больш за 2000 штук.
Акрамя таго, сто ахоўных экранаў для медыкаў, закупленых за кошт сродкаў прафкамаў работнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы,, накіраваныя ў лячэбныя ўстановы абласнога цэнтра. Разам з ахоўнымі экранамі прафсаюзныя актывісты - супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - перадалі лячэбным установам горада Гродна распыляльнікі для санітарнай апрацоўкі рук.