Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца навучэнцы педагагічных класаў, а таксама навучэнцы 10-11 класаў, у якіх вывучаецца праграма факультатыва "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Кожны клас прадстаўляе каманда ў колькасці 3-6 чалавек пад кіраўніцтвам педагагічнага работніка, які вядзе факультатыўны занятак «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
Фестываль праходзіць з 30 лістапада 2022 года па 25 лютага 2023 года ў адпаведнасці з «Палажэннем аб фестывалі педагагічных класаў».
Праграма падзеі ўключае конкурс відэапрэзентацый педагагічных класаў, конкурс плакатаў, конкурс "Лепшы міні-урок", тэсціраванне на праверку ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію", педагагічны семінар "Адкрыты мікрафон".
Арганізатары Фестывалю Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Кіраўнікі каманд, якія жадаюць прыняць удзел у Фестывалі педагагічных класаў, адпраўляюць заяўку на ўдзел з паметкай "Фестываль" па ўстаноўленай форме (прыкладаецца) на адрас: pedfakgrodno@mail.ru, а таксама на
паштовы адрас: 230003, г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб.16а ў перыяд з 30.11.2022 па 12.12.2022.
Адрас аргкамітэта: г. Гродна, вул. Захарава, д. 32, к. 16а.
Кантактны тэлефон: (0152) 45-02-76, Альшэўская Ларыса Альбертаўна.
Электронная пошта:pedfakgrodno@mail.ru
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца: Крофта Ганна Уладзіміраўна, тэл.+375(29)2866933 (МТС) і Лапкоўская Алена Мікалаеўна, тэл. +375(33)3043660 (МТС).