8 кастрычніка па ініцыятыве Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра адбыўся фестываль пад назвай «Рух ЦУР». Гэтае мерапрыемства, арганізаванае ў рамках прапаганды мэт устойлівага развіцця, сабрала пад сваім сцягам моладзь розных навучальных устаноў, уключаючы прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.