Падчас кожнага мерапрыемства ў цэнтры ўвагі - трэнды вышэйшай адукацыі, актуальныя тэхналогіі навучання, перспектыўныя формы і метады вучэбнай дзейнасці. Важны аспект "Адкрытага навучання" – магчымасць убачыць рэальны вопыт выкарыстання адукацыйных тэхналогій калегамі па ўніверсітэце, прадставіць уласныя метадычныя рашэнні і знаходкі, падзяліцца планамі, якія будуць рэалізаваны ў найбліжэйшай будучыні.