1 чэрвеня ў 11.30 у корпусе факультэта мастацтваў і дызайну па адрасе вул.Дзяржынскага, 28, адкрыецца гарадская выстава-конкурс дзіцячага малюнка «Вобразы мілыя роднага краю». Конкурс накіраваны на рэалізацыю мерапрыемстваў універсітэта, якія праводзяцца ў Год міру і стварэння. Выстава арганізавана з мэтай падтрымкі таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для іх творчага, інтэлектуальнага развіцця і прымеркавана да Дня абароны дзяцей.