Удзельнікі калегіі наведалі ВНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" пры кафедры журналістыкі. Падчас экскурсіі па медыяцэнтры дэлегацыя на чале з Андрэем Кунцэвічам, першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілася з напрамкамі дзейнасці медыяцэнтра, студэнцкімі праектамі, асаблівасцямі практыкаарыентаванай падрыхтоўкі будучых журналістаў.