125 гадоў таму, у далёкім 1899 годзе, у азнаменаванні стагоддзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, у Гродне на вуліцы Сафійскай адбылося адкрыццё гарадскога вучылішча, якое і атрымала імя вялікага рускага паэта. Праз доўгія дзесяцігоддзі гэтая навучальная ўстанова стала Гуманітарным каледжам ГрДУ імя Янкі Купалы.