Купалаўскі ўніверсітэт шосты раз стане пляцоўкай правядзення Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА-2024». Журы фестывалю-конкурсу, які ладзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыла сваю працу. Фіналістамі сталі 65 праектаў, аўтары якіх будуць адзначаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені і спецыяльнымі намінацыямі журы.