Конкурс праходзіў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве. Удзел у ім бралі сем каманд з Брэста, Горак, Гродна, Мінска і Магілёва. Конкурсная праграма была разлічана на тры дні, і за гэты час сем'і прайшлі нямала цікавых і захапляльных іспытаў. Гран-пры конкурсу заваявалі 22-гадовыя Вера Мартынава, магістрантка юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, і яе муж Яўген Вярбіцкі, які скончыў Акадэмію МУС.