З 30 сакавіка па 3 красавіка ў Мінску праходзіў Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па паўэрліфтынгу, на якім у камандных спаборніцтвах выступіла ўніверсітэцкая зборная, заняўшы ў агульным заліку трэцяе месца. У яе склад уваходзілі студэнты факультэта фізічнай культуры Алег Кіюць і Вікторыя Гулер, студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксей Талкун і студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Грысюк.