У суботу ў цэнтры Гродна разгарнулася традыцыйнае культурна-спартыўнае свята "Насустрач вясне", дзе гродзенцы праводзілі зіму. Да ўрачыстасці далучыліся і Купалаўцы, падрыхтаваўшы спартыўную пляцоўку, на якой можна было згуляць у дартс, шахматы і шашкі, паспаборнічаць у армрэстлінгу і гіравым спорце, узяць удзел у футбольным конкурсе. Акрамя таго, адбыліся творчыя выступленні студэнтаў, працавала інтэрактыўная забаўляльная пляцоўка. Таксама купалаўцы прынялі ўдзел у «Алеі масленічных лялек». Прыемнай часткай свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадскога конкурсу дызайнерскіх ёлак, у якім наш універсітэт заняў ганаровае другое месца.