Праект праводзіўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўпершыню і стаў значнай падзеяй у акадэмічным асяроддзі. Выкладчыкі ўніверсітэта правялі майстар-класы: «Заработная плата: даход або расход», «Скрынка з алоўкамі», «Што такое камп'ютар?» і «Як размаўляць з музыкай на адной мове», падчас якіх падзяліліся вопытам выкарыстання ў вучэбнай дзейнасці тэхналогіі эўрыстычнага (адкрытага) навучання.