Адукацыйны праект «Міжнародная навукова-вучэбная школа па праграмаванні «Мова R для вырашэння статыстычных задач і візуалізацыі» стартаваў 17 красавіка ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яго ўдзельнікамі сталі 53 прадстаўніка вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый з Аўстрыі, Балгарыі, Беларусі, В'етнама, Сенегала і Украіны. Сярод іх прафесары, супрацоўнікі, аспіранты і студэнты.