Падпісанне адбылося ў рамках Беларуска-Кубінскай сустрэчы рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, у якой прыняла ўдзел рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Таксама Ірына Фёдараўна выступіла на пленарным пасяджэнні сустрэчы і асвятліла тэму развіцця прасторы міжкультурнага дыялогу як сацыяльнай місіі сучаснага ўніверсітэта.