Сёння споўнілася 100 гадоў адной з самых знакавых фігур не толькі вобласці, але і ўсёй краіны! Неверагодную дату адзначае Валянціна Пятроўна Баранава - ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Ушаноўвалі гэтую сапраўды вялікую жанчыну ў Доме Тызенгаўза, дзе сабралася мноства людзей! Кіраўніцтва вобласці і гарады, дэпутаты, прадстаўнікі розных арганізацый, у ліку тых, хто прынёс цёплыя віншаванні, былі і купалаўцы.