Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы наведала з рабочым візітам дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі. У яе складзе былі Тан Байчжы, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Шыцзячжуанскага інжынернага прафесійнага каледжа, Юань Фэй, намеснік партыйнага сакратара Шыцзячжуанскага інжынернага прафесійнага каледжа, У Юю, прадстаўнік каледжа ў Гродне, Чжэн Чао, прадстаўнік каледжа ў Мінску. Партнёры прыбылі з мэтай абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва ў галіне сумесных адукацыйных праграм і падпісання Дагавора міжнародным супрацоўніцтве.