XXХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прайшла ў Мінску з 22 па 26 сакавіка. У гэтым годзе, аб'яўленым у Беларусі Годам міру і стварэння, кніжны форум прайшоў пад дэвізам "Свет кнігі без межаў". Выстава традыцыйна сабрала літаратараў, выдавецтвы і кнігагандляроў з блізкага і далёкага замежжа. Сярод удзельнікаў кірмашу выдавецкі цэнтр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які шырока прадставіў падручнікі, манаграфіі, паліграфічную прадукцыю ўласнай вытворчасці і шмат іншага.