Маладзёжная сталіца Беларусі - Віцебск - стала пляцоўкай для фінальных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі-2022". Каля 5000 студэнтаў з 40 устаноў вышэйшай адукацыі прайшлі адборы ў рэгіёнах, дзе прадэманстравалі сваё майстэрства ў харэаграфічным, вакальным, фальклорным, інструментальным і тэатральным жанрах.