22 чэрвеня ў Гродне адбыўся мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У парку імя Жылібера, каля помніка воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі ў барацьбе за перамогу над фашызмам, сабраліся кіраўнікі абласной і гарадской улады, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый.