У сакавіку 2016 г. у Санкт-Пецярбургскім аддзяленні выдавецтва «Навука» ў серыі «Літаратурныя помнікі» выйшаў ананімны раман XVIII стагоддзя «Няшчасны Ніканор, або Прыгода жыцця расійскага двараніна Н ********». Выданне, якое падрыхтавала доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Яўгеньеўна Аўтуховіч, таксама ўключае оды Аляксандра Назар'ева, навуковы артыкул і гісторыка-літаратурны каментар.