Больш за 600 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сабрала ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае Дню Ведаў і пачатку навучальнага года. Ганаровым госцем сустрэчы стаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Віктар Андрэевіч Лісковіч.