У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў сёмы раз праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве. Сучасныя глабальныя выклікі і Беларусь: інстытуты, ідэалогіі і стратэгіі сацыяльна-палітычнага ўзаемадзеяння». У гэтым годзе яе ўдзельнікамі сталі навукоўцы і даследчыкі з Аўстрыі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Егіпта, Італіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Францыі і Японіі.