Серыя дыялогавых пляцовак "Моладзь і выбары: формула адказнасці" праходзіць напярэдадні адзінага дня галасавання, які адбудзецца ўпершыню 25 лютага наступнага года. Да дыскусіі запрошаны студэнты, якія ўпершыню будуць галасаваць у 2024 годзе. Як зрабіць правільны выбар, чаму зменены фармат выбараў? На гэтыя і многія іншыя пытанні сумленна адказваюць запрошаныя спікеры. На гэты раз на пытанні моладзі адказваў старшыня беларускай партыі "Белая Русь" Алег Раманаў.