Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта горда носяць імя «купалавец». Нават тыя, хто пакінуў сцены ўніверсітэта, не перастаюць быць часткай Купалаўскай сям'і. Асаблівая рыса тых, хто звязаны з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, - любоў і асаблівая павага да патрона ўніверсітэта. Гэта павага чытаецца ў інтэр'еры і экстэр'еры карпусоў, у дачыненні да людзей, у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Універсітэце.