Сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялогу з расійскімі навукоўцамі, акцёрамі, пісьменнікамі, журналістамі для купалаўцаў ужо сталі добрай традыцыяй. Госць універсітэта - Юрый Міхайлавіч Батурын - доктар юрыдычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН РФ, Герой Расіі, лётчык-касманаўт і, як паказала сустрэча, цікавы і праніклівы суразмоўца.